«На мяжы ідзе гібрыдная вайна». Міністры абароны Польшчы і Літвы сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю
Міністры абароны Польшчы і Літвы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас 3 ліпеня сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу.