Ціханоўская выступіла перад міністрамі культуры краін ЭЗ. Гаварылі пра беларускую культуру і яе захаваньне
У панядзелак 13 траўня Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Антвэрпэне перад міністрамі культуры краін Эўразьвязу на запрашэньне Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Таксама Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч зь міністрамі.