Колькасьць грамадзян Літвы, якія ўяжджаюць у Беларусь, зьменшылася на 73% пасьля закрыцьця двух пунктаў пропуску
Плынь грамадзян Літвы, якія ўяжджаюць у Беларусь, зьменшылася ў сакавіку і красавіку на 73% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2023 году — з 129 087 да 33 917, паведаміў партал lrt.lt з спасылкай на дадзеныя ўраду гэтай балтыйскай краіны.