40 сутак запар. Былога міліцыянта ня выпусьцілі з Акрэсьціна і арыштавалі трэці раз
21 чэрвеня трэці раз арыштавалі былога міліцыянта Ягора Емяльянава, які адмовіўся летась у жніўні ўдзельнічаць у здушэньні пратэстаў у Наваполацку і звольніўся зь міліцыі. Агулам на «сутках» ён правядзе найменей 40 дзён.
