ru24.pro
World News
Июль
2020
1
2
3
4
5
6
7
8 9 10
11
12 13
14
15 16 17
18
19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31

Еўразвяз узгадніў бюджэт да 2027 года

0

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ дасягнулі пагаднення па бюджэце супольнасці на 2021-2027 гады і фонду аднаўлення эканомікі пасля пандэміі каронавіруса. Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскага звязу Шарль Мішэль пасля чатырохдзённага саміту ў Бруселі.

Пакет уключае амаль 2 трыльёны еўра. З іх 750 млрд еўра — гэта напаўненне праграмы інвестыцыйнай падтрымкі і эканамічнага аднаўлення пасля каронавіруснай пандэміі. У прыватнасці Польшча атрымае 125 мільярдаў еўра ў беззваротных датацыях і 34 мільярды еўра пазыкі. Сродкі трапяць як да лакальных уладаў, так і будуць прызначаныя на вялікія інвестыцыі.

Сума сямігадовага бюджэту ЕЗ складае € 1 074,3 млрд.

Фота: Nake Batev/ЕРА