ru24.pro
World News
Май
2020
1
2
3 4
5
6 7 8
9
10
11 12
13
14 15 16 17 18 19 20 21 22
23
24
25
26 27
28
29 30 31

Аляксандр Кабанаў: Толькі афлайн-пратэсты могуць прынесці плён

0

Толькі афлайн-пратэсты могуць прынесці плён у абароне сваіх экалагічных і палітычных правоў. У гэтым перакананы блогер, аўтар ютуб-канала „Народны рэпарцёр” Аляксандр Кабанаў.

„Улады не рэагуюць на шматлікія звароты і петыцыі ў анлайне”, — распавёў грамадскі дзеяч:

– Вось як толькі выйдуць людзі на вуліцу і крыкнуць „Лукашэнка сыходзь!”, бо нічога да іх не даходзіць: ні петыцыі, ні збор подпісаў, ні звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, ні суды, нічога, толькі людзі на вуліцы. Напэўна Лукашэнку часта сніцца сон пра Кадафі, пра Чаўшэску, таму ён баіцца гэтых падзей. А так яму напляваць.

Аляксандр Кабанаў адзначыў, што больш за ўсё ўладу нервуюць вулічныя пратэсты. Выключна такім спосабам дыялог атрымоўваецца эфектыўным.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце