Ціханоўская сустрэлася зь міністрамі замежных спраў, адукацыі і юстыцыі Нямеччыны і дэпутатамі Бундэстагу
У рамках працоўнага візыту ў Бэрлін 15 кастрычніка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў, адукацыі і юстыцыі Нямеччыны, а таксама з дэпутатамі Бундэстагу.