Крэмль чакае ад Турэччыны тлумачэньня пасьля заявы Эрдагана
У Крамлі заявілі, што выказваньне прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана пра тое, што турэцкая армія пачала апэрацыю ў Сырыі, «каб пакласьці канец кіраваньню тырана Асада, які зладзіў дзяржаўны тэрор», стала нечаканым.