На ўскраіне Менску будуюць новы Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Што будзе з «Акрэсьціна»?
На месцы былога вайсковага гарадку ў Сьцяпянцы ўзводзяць новы комплекс для Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). Сёньня ён разьмяшчаецца на завулку Акрэсьціна і пасьля падзей 2020 году стаў сымбалем катаваньняў і невыносных умоў утрыманьня.
