Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да Беларусі
У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі.