На ўчорашняй акцыі ў Тбілісі затрымалі грамадзяніна Беларусі. У Грузіі людзі зноў выйшлі пратэставаць
На акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Тбілісі зь вечара 29 лістапада і працягвалася ўсю ноч, затрымалі 10 грамадзян замежных дзяржаў, паведамляе грузінская тэлекампанія «Имеди». Сярод затрыманых — беларус.