Смольская ўзяла бронзу ў спрынце на старце Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску
Услед за мужчынамі на старт спрынтарскай гонкі выйшлі дзяўчаты. Лідар нашай жаночай каманды Дзінара Смольская дапусціла адну памылку на першым агнявым рубяжы, пасля выхаду са штрафнога круга яе графік у агульнай табліцы знаходзіўся па-за дзясяткай лепшых.