Амэрыканская сэнатарка заклікала да «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня» Ігара Лосіка
Амэрыканская сэнатарка Джын Шахін апублікавала праз акаўнт Сэнацкага камітэта па міжнародных справах ЗША ў сацсетцы X заклік вызваліць палітвязьня, журналіста беларускай службы Радыё Свабода Ігара Лосіка.